САЛВІЯ → ВЫДАННІ


па пытаннях аптовых закупак па безнаяўнаму разліку звяртаецеся ў наш
мінскі офіс

Набыць выданьні можна ва ўсіх кнігарнях Мінска і цэнтральных кнігарнях абласных гарадоў Беларусі.

У МІНСКУ кнігі можна набыць амаль ва ўсіх кнігарнях:

АКАДЭМКНІГА
пр. Ф.Скарыны, 72

ПАДПІСНЫЯ ВЫДАННІ
пр. Ф.Скарыны, 14

СВЕТАЧ
пр. Машэрава, 11

ЦЭНТРАЛЬНЫ
пр. Ф.Скарыны, 19

ПАЎЛІНКА
пр. Ф.Скарыны, 19 і іншых.

У ВІЛЬНЕ:
AKADEMINE KNIGA
Universiteto g. 4;

У ВАРШАВЕ:
GLOWNA KSIEGARNIA NAUKOWA IM. B. PRUSA
Krakowskie Przedmescie, 7

З аўтарам і выдаўцом можна зьвязацца па e-mail


Дзяніс Раманюк атататата
БЕЛАРУСЬ
альбом

На старонках выдання чытачы пазнаёмяцца самымі значнымі гістарычнымі падзеямі нашай краіны ў раздзеле "Гісторыя". Саломапляценне, ткацтва, абразы, іншыя творы і вырабы народных майстроў адлюстраваныя ў раздзеле "Народнае мастацтва". Перліны дойлідства -- Мірскі замак, касцёл Найсвяцейшага Божага цела ў Нясвіжы, Камянецкая вежа і гісторыя беларускага дойлідства ў "Архітэктуры". Непаўторныя краявіды, возера Нарач і рака Прыпяць, свет птушак і жывёл можна знайсці ў раздзеле "Прырода". Гісторыя і сёняшняе жыцце сталіцы Беларусі — у аднайменным раздзеле "Мінск". Пяць названых тэмаў канцэнтравана падаюць найбольш важную інфармацыю пра краіну. падрабязней >>


Міхась Раманюк
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КРЫЖЫ

манаграфія

вокладка

Дзяніс Раманюк і выдавецтва «Наша Ніва» выпусцілі манаграфію прафесара Міхася Раманюка «Беларускія народныя крыжы». Гэта апошяя праца вядомага беларускага этнографа і мастацтвазнаўцы Міхася Раманюка, працу над якім перапыніла заўчасная смерць. Манаграфія рыхтавалася на працягу 25 гадоў дасьледваньняў і этнаграфічных экспедыцыяў. Аб'ехаўшы ўсе рэгіёны Беларусі аўтар сабраў унікальны матэрыял пра беларускія крыжы, надмагіллі і пахавальна-памінальны абрад. Вынікам вывучэння і аналізу накопленых дакумантаў зьявілася поўная сістэматызацыя і класіфікацыя гэтай спецыфічнай тэмы. Упершыню ў гісторыі беларускай этнаграфіі Міхась Раманюк апісаў усе формы і функцыі крыжоў, надмагілляў і месцы іх усталёўвання. Значнае месца адведзена пахавальна-памінальнаму абраду ў сістэме народнай беларускай культуры. падрабязьней >>


e-mail для кантактаў