|
|
па пытаннях аптовых закупак па безнаяўнаму разліку звяртаецеся ў наш Набыць выданьні можна ва ўсіх кнігарнях Мінска і цэнтральных кнігарнях абласных гарадоў Беларусі. У МІНСКУ кнігі можна набыць амаль ва ўсіх кнігарнях: АКАДЭМКНІГА ПАДПІСНЫЯ ВЫДАННІ СВЕТАЧ ЦЭНТРАЛЬНЫ ПАЎЛІНКА У ВІЛЬНЕ: У ВАРШАВЕ: З аўтарам і выдаўцом можна зьвязацца па e-mail | Міхась Раманюк ![]()
Дзяніс Раманюк і выдавецтва «Наша Ніва» выпусцілі манаграфію прафесара Міхася Раманюка «Беларускія народныя крыжы». Гэта апошяя праца вядомага беларускага этнографа і мастацтвазнаўцы Міхася Раманюка, працу над якім перапыніла заўчасная смерць. Манаграфія рыхтавалася на працягу 25 гадоў дасьледваньняў і этнаграфічных экспедыцыяў. Аб'ехаўшы ўсе рэгіёны Беларусі аўтар сабраў унікальны матэрыял пра беларускія крыжы, надмагіллі і пахавальна-памінальны абрад. Вынікам вывучэння і аналізу накопленых дакумантаў зьявілася поўная сістэматызацыя і класіфікацыя гэтай спецыфічнай тэмы. Упершыню ў гісторыі беларускай этнаграфіі Міхась Раманюк апісаў усе формы і функцыі крыжоў, надмагілляў і месцы іх усталёўвання. Значнае месца адведзена пахавальна-памінальнаму абраду ў сістэме народнай беларускай культуры. Для чытача — гэта адзінае выданне, якое дазваляе глыбока і ўсебакова пазнаёміцца з унікальнай часткай традыцыйнай культуры беларусаў. Альбом разьлічаны на самае шырокае чытацкае кола, у першую чаргу тых, хто цікавіцца краязнаўствам, этнаграфіяй, гісторыяй і фатаграфіяй. Манаграфія «Беларускія народныя крыжы» складаецца з 29 глаў, падзеленых на тры разьдзелы: I. Класіфікацыя і разнавіднасці беларускіх надмагілляў, II. Семантыка і функцыі народных надмагільных кампазіцый. Паганства і сучасная пахавальная атрыбутыка, III. Абракальныя крыжы. Усе матэрыялы багата праілюстраваны. На 224 старонках фармату 24х30 см. зьмешчана 303 фотаздымка і 83 графічных малюнка. Зроблены паказальнік прадметаў і паняткаў, а так сама геаграфічны паказальнік. Альбом на беларускай мове. Маецца рэзюмэ і подпісы да ілюстрацыяў на англійскай мове. Альбом пабачыў свет дзякуючы дапамозе Беларускага дабрачыннага фонду ў Велікабрытаніі, а таксама прыватным ахвяраванням беларусаў свету. Асобная падзяка Сяргею Дубаўцу, Андрэю Верацяну і Сяргею Кавалёву. У 2001 годзе пабачыў свет пераклад манаграфіі "Беларускія Народныя Крыжы" на польскую мову. |
|
| e-mail для кантактаў |